ТРАСІРАВА́ЛЬНЫЯ САСТА́ВЫ,

агнявыя і дымавыя піратэхнічныя саставы, што пакідаюць бачны след траекторыі палёту куль і снарадаў. Вызначаюцца здольнасцю ўтвараць пры гарэнні вял. колькасць цвёрдых шлакаў. Найб. пашыраны агнявыя Т.с., гараць каляровым (пераважна чырв., чырв.-аранжавым, жоўтым) або белым полымем, іх траса бачная і ўдзень, і ўначы. Траса дымавых Т.с. у выглядзе дымавога шлейфа бачная толькі ўдзень. Вырабляюць парашкападобныя і грануляваныя. Выкарыстоўваюць для начынкі трасёраў, якія прымацоўваюць да боепрыпасаў.

т. 15, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)